Reform.news

flydubai пачала вывозіць беларусаў з ААЭ ў Расію

Рэдакцыя Reform.news · 6 сакавіка 2026, 22:27

https://reform.news/be/flydubai-pachala-vyvozic-belarusa-z-aaje-rasiju/

Авіакампанія flydubai пачала вывозіць беларускіх турыстаў з ААЭ, але не ў Мінск, а ў расійскія Казань або Маскву, паведамляе Рэспубліканскі саюз турарганізацый Беларусі.

Увечары 5 сакавіка вылецела толькі 10% ад запланаванай колькасці турыстаў. 6 сакавіка ААЭ павінна пакінуць больш беларусаў.

Як паведамляюць тураператары, вываз ідзе складана: фактычныя рэйсы ў білетах нічога не значаць, пасадачныя афармляюцца на найбліжэйшы даступны вылет. Людзі спрабуюць зарэгістравацца на вячэрнія рэйсы ўжо з раніцы. На рэйсах — овербукінг.

«Белавія» выканала тры вывазныя рэйсы з Дубая ў Мінск: 3 сакавіка на Boeing, 4 і 5 сакавіка на шырокафюзеляжных Airbus. Яшчэ адзін Boeing цяпер ляціць з Дубая праз Актау.

Рэклама

Пакінуць адказ