«Флагшток»: раніцай над Гомелем мог праляцець ударны дрон

Жыхары Навабеліцкага раёна Гомеля раніцай 21 лістапада пачулі гучны гук, падобны на працу рухавіка беспілотніка. Меркавана, над паўднёвымі ўскраінамі горада праляцеў ударны дрон-камікадзэ, піша «Флагшток».

Паводле інфармацыі рэсурсу, пралёт невядомага аб’екта назіраўся прыкладна з 06:05 да 06:25 раніцы. Мясцовыя жыхары расказалі пра пранізлівы роў бензінавага рухавіка “як у мапеда”.

«Флагшток» мяркуе, што гэта мог быць ударны беспілотнік, які збіўся з маршруту.

Траекторыя руху меркаванага дрона невядомая.