Facebook французскай праваабаронцы дадалі ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У яго дададзены рэсурсы, прызнаныя “экстрэмісцкімі” судом Полацкага раёна і Полацка 8 кастрычніка.

У прыватнасці, суд палічыў “экстрэмісцкім” кантэнт Facebook французскай праваабаронцы Катрын Барэ.

Акрамя таго, у спіс унеслі старонкі ў Facebook “Рух Воля”, “Вольная Беларусь” і “Юрась Дзяшук”.