ЕС працягне падтрымліваць дэмакратычную, суверэнную і незалежную Беларусь
Рэдакцыя Reform.news · 25 сакавіка 2026, 11:25
https://reform.news/be/es-pracjagne-padtrymlivac-djemakratychnuju-suverjennuju-i-nezalezhnuju-belarus/Еўрасаюз працягне падтрымліваць дэмакратычную, суверэнную і незалежную Беларусь. Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, размешчанай у сетцы Х з нагоды 108-й гадавіны абвяшчэння БНР.
“У Дзень Волі Беларусі мы пацвярджаем салідарнасць ЕС з народам Беларусі.
Беларусы адзначаюць абвяшчэнне незалежнасці ў 1918 годзе і сваю нязменную прыхільнасць свабоднай і дэмакратычнай дзяржаве.
ЕС працягне падтрымліваць дэмакратычную, суверэнную і незалежную Беларусь”, – заявілі ў знешнепалітычным ведамстве ЕС.
