Еўрасаюз можа ўвесці санкцыі супраць «Лукойла» і «Раснафты»

Еўрасаюз можа ўвесці ў 21-шы пакет санкцый абмежаванні супраць «Лукойла» і «Раснафты». Пра гэта піша Politico. Раней кампаніі трапілі пад абмежаванні ЗША.

Мяркуецца, што новы пакет санкцый будзе прадстаўлены Еўракамісіяй на наступным тыдні, а лідарамі краін ЕС абмяркуюць яго на сустрэчы 18 чэрвеня.

Таксама пакет прадугледжвае фіксацыю столі цэн на расійскую нафту. Дзеючае значэнне заканчваецца ў бліжэйшы час, у далейшым столь павінна аўтаматычна павысіцца на фоне росту сусветных цэн. У ЕС разглядаюць варыянт не дапусціць гэтага.

Разам з тым малаверагодная поўная забарона расійскай нафты, а таксама далейшае ўзмацненне абмежаванняў у дачыненні да яе перавозкі. Гэтыя меры не ўвайшлі ў 20-ты пакет. Разам з тым у новым пакеце санкцый будуць унесены дадатковыя судны ценявога флоту.

ЕС разглядае ўвядзенне санкцый супраць кіраўніка РПЦ Патрыярха Кірыла.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!