Иллюстративное изображение, сгенерированное ИИ.
Дзве жанчыны з Беларусі ва ўзросце 45 і 47 гадоў палілі ў самалёце, крычалі і адмаўляліся супрацоўнічаць з экіпажам. Інцыдэнт адбыўся ў мінулы панядзелак на борце самалёта, які ляцеў з Варшавы на Крыт, паведамляе мясцовае выданне Cretalive.gr са спасылкай на паліцыю аэрапорта Ханьі.
Калі самалёт прызямліўся ў аэрапорце Ханьі, абедзвюх жанчын затрымалі. Аднак адна з іх пачала біць нагамі паліцэйскага, які надзеў на яе кайданкі, у выніку чаго супрацоўнік паліцыі атрымаў пералом.
Паліцэйскаму спатрэбілася шпіталізацыя, і яго даставілі ў бальніцу, дзе ён праходзіў лячэнне.
Больш ніякіх падрабязнасцяў пра лёс беларусак грэцкае выданне не паведамляе.