Дзяржкамваенпрам паказаў “пажарны танк”

Дзяржкамваенпрам паказаў гусенічную пажарную машыну ГПМ-72. Яна распрацавана сумесна з ТАА “Пожснаб” і вырабляецца на прадпрыемстве ААТ “140-вы рамонтны завод”.

Як паведамілі ў камітэце, машына дазваляе ліквідаваць пажары 4-га класа катэгорыі складанасці, у тым ліку ў складаных лясных масівах, у зонах павышанай рызыкі, уключаючы ваенныя склады і прамысловыя базы.

“Машына аснашчана браняваным корпусам, дзякуючы якому экіпаж надзейна абаронены ад выбухаў і асколкаў. Гэта крытычна важна пры тушэнні пажараў на складах ГЗМ, боепрыпасаў і іншых аб’ектах інфраструктуры, дзе рызыка дэтанацыі максімальная”, – расказалі ў Дзяржкамваенпраме.

У паведамленні таксама прыводзяцца характарыстыкі машыны:

  • браняваны корпус шасі;
  • аквамачта, з вышынёй у руху 6 м;
  • гусенічная хадавая частка;
  • пажарная насосная ўстаноўка прадукцыйнасцю да 2 500 л/мін;
  • ёмістасць цыстэрны да 10 тон вады;
  • падача насоса 4000 л/мін з убудаваным пеназмяшальнікам
Фота: Дзяржкамваенпрам
Фота: Дзяржкамваенпрам
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!