Дзіця выпала з акна пятага паверха ў Мар’інай Горцы

У Мар’інай Горцы дзіця (1 год і 4 месяцы) выпала з акна пятага паверха, калі маці ненадоўга адлучылася з пакоя. Няшчасны выпадак адбыўся сёння каля 14:00, паведамляе Следчы камітэт.

Жанчына ненадоўга пакінула сына ў дзіцячым ложачку каля акна, адкрытага для праветрывання. Праз некалькі хвілін яна вярнулася ў пакой і не выявіла дзіця ў ложку. Выглянуўшы ў акно, яна ўбачыла сына на зямлі.

Хлопчыка даставілі ў бальніцу. Яго стан стабільны, непасрэднай пагрозы жыццю няма.

Фота: СК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!