Фото: Straż Graniczna
Памежная ахова Польшчы і мытна-падатковая служба спынілі працу нелегальнай цыгарэтнай фабрыкі.
У рамках аперацыі затрыманы 10 грамадзян Беларусі і па адным грамадзяніне Латвіі і Польшчы. Таксама канфіскаваны каля 4,1 млн нелегальных цыгарэт розных марак, больш за 4,7 т рэзанага тытуню і амаль 12,1 т сухога тытуню. Кошт канфіскаваных тавараў ацэньваецца ў суму больш за 9 млн злотых (каля 2,4 млн долараў). Шкода для польскай казны ацэньваецца ў 25,2 млн злотых (каля 6,8 млн долараў).
Арганізаваная злачынная група дзейнічала ў Паморскім і Мазавецкім ваяводствах.
Усе 12 затрыманых арыштаваны судом на 3 месяцы.