Андрей Демченко. Скриншот видео
У Беларусі перыядычна ўключаюць рэтранслятары для расійскіх беспілотнікаў. Пра гэта заявіў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў эфіры День.LIVE 29 верасня.
«Прыклад дзеянняў Расіі па ўдарах па нашых заходніх абласцях паказвае тое, што на тэрыторыі Беларусі працягваюць працаваць або перыядычна ўключацца рэтранслятары, якія падсілкоўвалі сігнал для расійскіх дронаў», — заявіў Дземчанка.
Ён таксама адзначыў, што скопішчаў войскаў або перамяшчэння тэхнікі на беларуска-ўкраінскай мяжы цяпер не фіксуецца.
Раней украінскі маніторынгавы канал «єРадар» заяўляў пра выяўленне чатырох рэтранслятараў у Беларусі, якія выкарыстоўваліся для сувязі і кіравання расійскімі рэактыўнымі беспілотнікамі. Паводле інфармацыі канала, рэтранслятары размешчаныя ў раёнах Хойнікаў, Дзербінак, Махновічаў і Буда-Сафіеўкі.