Двух жыхароў Калодзішчаў абвінавачваюць у садзейнічанні незаконнаму знаходжанню іншаземцаў у Беларусі

Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да двух жыхароў Калодзішчаў пад Мінскам. Мужчына 1960 года нараджэння і яго непрацуючы сын 2005 года нараджэння абвінавачваюцца ў садзейнічанні незаконнаму знаходжанню ў Беларусі іншаземцаў.

Паводле версіі абвінавачання, мужчыны прадаставілі сямі замежным грамадзянам свой дом для часовага пражывання. Яны не паведамілі пра гэта органы ўнутраных спраў. Міліцыя затрымала іншаземцаў 9 студзеня 2026 года.

“Да затрымання бацька і сын прымалі меры для забеспячэння скрытнага знаходжання іншаземцаў: інструктавалі іх пастаянна знаходзіцца ў доме і перамяшчацца па вуліцы групамі не больш за два чалавекі. Забяспечвалі «кватарантаў» прадуктамі харчавання і прадметамі першай неабходнасці, а таксама ажыццяўлялі абмен валют”, – распавялі ў пракуратуры.

Даход абвінавачаных склаў 840 долараў.

Ім прад’яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 371-1 Крымінальнага кодэкса. Абодва абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!