Два НПЗ атакаваныя ў Расіі. Адзін прыпыніў працу

Сёння ноччу беспілотнікі атакавалі два НПЗ на тэрыторыі Расіі.

Як паведаміў губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар, Новашахцінскі завод нафтапрадуктаў атрымаў пашкоджанні і часова прыпыніў працу.

У Пермскім краі, паводле заявы мясцовага губернатара Дзмітрыя Махоніна, была атакаваная прамысловая пляцоўка.

«Ёсць налёт на прамысловы аб’ект. Пацярпелых, паводле папярэдніх даных, няма», — напісаў кіраўнік рэгіёна.

У сетцы з’явіліся відэа пажару на Пермскім НПЗ.

Ва Ульянаўску пад ударам апынуўся завод «Іскра», які ўваходзіць у канцэрн «Алмаз-Антэй» і займаецца вытворчасцю сродкаў СПА.