Два дроны з беларускімі цыгарэтамі збілі ў Літве

У Літве перахапілі два беспілотнікі з беларускімі цыгарэтамі, паведамляе памежная служба Літвы.

Першы дрон, які ляцеў з боку Беларусі, заўважылі ў Шальчынінкайскім раёне ўвечары 27 верасня. Яго прымусова прызямлілі. Беспілотнік нёс скрутак з 250 пачкамі цыгарэт NZ Gold.

Другі дрон прыляцеў праз некалькі гадзін. Яго перахапілі за 800 м ад мяжы. Да самаробнага беспілотніка быў прымацаваны скрутак са 100 пачкамі беларускіх цыгарэт.

Распачатыя два адміністрацыйныя працэсы.

Фота: vsat.lrv.lt