Скриншот видео
У Салігорскім раёне ўвечары ў панядзелак адбылося ДТЗ са смяротным зыходам.
Як паведамілі ў Следчым камітэце, каля 20 гадзін 21-гадовы жыхар Салігорска на 153-м км дарогі Р-23 Мінск – Мікашэвічы пайшоў на абгон, для чаго выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з эвакуатарам «ГАЗэль».
Кіроўца легкавога аўтамабіля і яго 18-гадовая пасажырка загінулі. Яшчэ адна 19-гадовая пасажырка дастаўлена ў бальніцу.
Распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (“Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое па неасцярожнасці пацягнула смерць дзвюх асоб”) Крымінальнага кодэкса.