Фото: rs.gov.lv
Беспілотнік з беларускімі цыгарэтамі прыляцеў у Латвію. Латвійскія памежнікі паспелі перахапіць груз раней за кантрабандыстаў.
30 жніўня ў Аўгшдаўгаўскім краі Латвіі памежнікі выявілі ў лесе дрон, да якога была прымацаваная скрынка. У скрынцы знаходзілася 15 000 цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.
Распачата крымінальная справа, паведамляе памежная служба Латвіі.