Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб прафілактыцы правапарушэнняў

Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні праект «Аб змяненні законаў па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў». Ён быў падрыхтаваны МУС.

Прапануецца абнавіць рэгуляванне прафілактычнай работы ў дачыненні да асоб, якія здзейснілі хатні гвалт, вызваленых з лячэбна-працоўных прафілакторыяў, асуджаных да штрафу.

Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, праектам прадугледжана:

  • пашырэнне пераліку падстаў для ажыццяўлення прафілактычнага ўліку. Устанаўліваюцца крытэрыі для датэрміновага спынення прафуліку. Кіраўнік тэрытарыяльнага АУС зможа прыняць такое рашэнне не раней чым праз шэсць месяцаў з дня пастаноўкі на ўлік і пры наяўнасці шэрагу ўмоў. Гэта працоўная занятасць на працягу паўгода, адсутнасць фактаў здзяйснення хатняга гвалту, праходжанне карэкцыйнай праграмы, а таксама згода пацярпелага;
  • ускладанне дадатковых абавязкаў на грамадзян, у дачыненні да якіх ажыццяўляецца прафілактычны ўлік. Яны павінны будуць узяць абавязацельства прымаць меры па працаўладкаванні і лячэнні ад алкагалізму. За іх невыкананне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць;
  • змяненне падстаў для ажыццяўлення і спынення прафілактычнага ўліку ў дачыненні да грамадзян, якія здзейснілі хатні гвалт;
  • карэкціроўка пераліку асноўных прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні хатняга гвалту, канкрэтызацыя функцый і абавязкаў суб’ектаў прафілактыкі ў дадзенай сферы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!