Фото: unsplash.com
Музычныя творы можна будзе выкарыстоўваць на тэлебачанні без дазволу праваўладальнікаў пры ўмове выплаты ім узнагароджання. Такая норма змяшчаецца ў законапраекце «Аб змяненні законаў па пытаннях прававой аховы аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці», які Палата прадстаўнікоў сёння прыняла ў першым чытанні.
“Гэта звязана са спецыфікай тэлевізійнай вытворчасці, калі трэба вельмі часта аператыўна атрымаць нейкую згоду ад праваўладальнікаў альбо аўтараў музычных твораў, але далёка не заўсёды гэта магчыма. Таму права на свабоднае выкарыстанне прадастаўляецца, але яшчэ раз падкрэслю — пры ўмове абавязковай выплаты справядлівага ўзнагароджання”, – пракаментаваў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Вячаслаў Даніловіч.
Праект прадугледжвае, што музыка можа быць выкарыстана “пры стварэнні і (або) распаўсюджванні рэдакцыямі тэлевізійных СМІ асобных тэлеперадач са складу тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм”.
Таксама праектам прадугледжваецца: