Фота: facebook.com/VolnyChoir.
Сёння, 25 сакавіка, беларусы ва ўсім свеце адзначаюць Дзень Волі. Нягледзячы на тое, што гэта працоўная серада, вечар абяцае быць насычаным на якасную музыку і сустрэчы. Каб вы не прапусцілі галоўнае, мы сабралі для вас гід па канцэртах.
Легендарныя брэсцкія панк-рокеры «Дай Дарогу!» рыхтуюць сапраўдны выбух. Упершыню гурт выступіць з электрычным сэтам.
У праграме: Правераныя хіты, прэзентацыя альбома «Не до законов» і фірмовы мэрч.
Дзе: Pub AlausNamai (Goštauto 8, Вільня).
Час: 20:00.
Падрабязней тут.
У польскай сталіцы сёння адразу некалькі імпрэзаў.
Гурт «Крамбамбуля»: вялікая праграма ад «Каралёў раёну» да «Чырвонага штраля». Адмысловы госць — польскі музыка Tomasz Organek.
Дзе: Клуб Niebo (Nowy Świat 21C).
Час: 19:00 – 20:30.
Падрабязней тут.
Iva Sativa: Для тых, хто любіць drum and bass у спалучэнні з этна-вакалам і паганскімі каранямі. Іва Саціва прывезла ў Варшаву старыя і новыя песні.
Час: 20:00 – 22:00.
Падрабязней тут.
Для аматараў харавой музыкі і глыбокай атмасферы — выступ легендарнага “Вольнага хору”.
Дзе: ECS (Europejskie Centrum Solidarności), зімовы сад (pl. Solidarności 1).
Час: 19:30.
Падрабязней тут.
У Беластоку свята пройдзе пад знакам высокага мастацтва і сяброўства:
Плануюцца: выступ украінскага хору Kalyna з праграмай беларускіх песень (прыгожы жэст салідарнасці!).
Дзе: Беларускі Хаб «Новая зямля» (ul. Świętego Rocha 5, lok. 32).
Час: 16:00.
А таксама ў праграме святкаванняў і ўрачысты канцэрт класічнай музыкі пад назвай «Жыве Беларусь! Учора. Сёння. Заўтра».
У праграме: Творы знакавых кампазітараў — ад Тадэвуша Касцюшкі і Міхала Клеафаса Агінскага да сучасных аўтараў, такіх як Канстанцін Яськоў.
Дзе: Канцэртная зала Комплексу музычных школ (ul. Podleśna 2).
Час: 18.00.
Падрабязней тут.
Грузія таксама далучаецца! Вось што будзе адбывацца ў Тбілісі:
Рэпертуар («Залаты фонд»): Будуць спяваць хіты, якія ведае кожны беларус — ад класічных «Песняроў» да драйвовых N.R.M. і «Ляпісаў». Таксама ў праграме J:Mors і «Крамбамбуля».
Гэта фармат «кватэрніка» ці ўтульнага клубнага вечара, дзе мяжа паміж сцэнай і залай знікае. Усе спяваюць разам.
Дзе: Philosof Club (адрас: Giorgi Akhvlediani 6).
Час: 20:00 да 23:00.
Прыемны бонус: Кожнаму госцю на ўваходзе — бясплатны шот хрэнавухі. Як кажуць, для імунітэту і баявога духу!
Падрабязней тут.
Таксама, нагадаем, што імпрэзы, прымеркаваныя да Дня Волі толькі набіраюць моц. Уроцлаў, Кракаў, Варшава — ад 26 сакавіка па 28-е: Алесь Дзянісаў, фэст «NIEZALEŻNA BIAŁORUŚ» з удзелам :B:N: (Biaz Nazvy), Syndrom Samazvanca, Atesta, вялікі канцэрт (Кацярына Ваданосава, Вольны хор, Shuma) — пра імпрэзы падчас святочнага тыдню можа дазнацца на адмысловай мапе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram