Reform.news

ДАІ ўзмоцніць кантроль на доўгіх выхадных

Рэдакцыя Reform.news · 1 мая 2026, 10:14

https://reform.news/be/dai-zmocnic-kantrol-na-do-gih-vyhadnyh/

ДАІ ўзмоцніць кантроль на доўгіх выхадных. Пра гэта папярэдзілі ў прэс-службе МУС.

“З удзелам нарадаў спецпадраздзялення ДПС “Страла” МУС арганізаваны рэйдавыя мерапрыемствы на аварыйна небяспечных участках дарог Віцебскай і Мінскай абласцей. Пад кантролем інспектараў — выкананне Правілаў усімі ўдзельнікамі дарожнага руху”, — гаворыцца ў паведамленні.

У МУС таксама нагадалі пра катэгарычную забарону на кіраванне транспартнымі сродкамі ў выпадку ўжывання алкаголю, а пешаходам — пра неабходнасць ісці па ўзбочыне насустрач транспарту, які рухаецца, а ў цёмны час выкарыстоўваць флікеры.

Рэклама

Пакінуць адказ