Юбилейная площадь. Фото: metropoliten.by
Сёння раніцай цягнікі мінскага метро затрымліваліся па тэхнічных прычынах. Пра гэта праінфармавалі ў Мінскім метрапалітэне.
“29 красавіка 2026 года па тэхнічных прычынах на Зялёналужскай лініі на ўчастку “Юбілейная плошча” – “Немаршанскі Сад” чаканне цягніка пасажырамі павялічылася на некалькі хвілін”, – гаворыцца ў паведамленні.
Дакладная прычына затрымак не ўказваецца. Метрапалітэн прыносіць прабачэнні пасажырам за нязручнасці.