Цягнік Гродна – Мінск спыніўся пад Мастамі з-за няспраўнасці лакаматыва

Цягнік №688 Гродна – Мінск, які адправіўся з Гродна ў 15:34, спыніўся на перагоне Масты – Ражанка з-за няспраўнасці лакаматыва.

На перагон дастаўлены дапаможны лакаматыў. Чакаецца, што цягнік прыбудзе ў Мінск з затрымкай на 1,5 гадзіны, паведамляе БЧ.

У сувязі з гэтым цягнік №6256 Гродна – Ліда адпраўленнем з Гродна ў 15:41 і прыбыццём у Ліду 18:49 таксама прыбудзе на канчатковую станцыю з затрымкай арыенціровачна 1,5 гадзіны.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!