Reform.news

Ціханоўская сустрэлася з Зяленскім

Рэдакцыя Reform.news · 26 мая 2026, 14:20

https://reform.news/be/cihano-skaja-sustrjelasja-z-zjalenskim/

Святлана Ціханоўская ў Кіеве сустрэлася з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта паведамілі ў Офісе Ціханоўскай.

Разам з Ціханоўскай у сустрэчы ўдзельнічалі намеснік кіраўніка АПК Павел Латушка, а таксама дарадцы Ціханоўскай Франак Вячорка і Дзяніс Кучынскі.

Сёння Святлана Ціханоўская таксама наведала месцы беларускай памяці ў Кіеве. Яна выступіла на форуме гарадоў IV Міжнароднага саміту гарадоў і рэгіёнаў «Партнёрства. Устойлівасць. Гатоўнасць», выказаўшы ўпэўненасць у перамозе Украіны. Уладзімір Зяленскі, выступаючы на тым жа мерапрыемстве, адзначыў прысутнасць Ціханоўскай і паддзеў Лукашэнку.

Рэклама

Пакінуць адказ