Святлана Ціханоўская сёння раніцай у Кіеве наведала памятныя мясціны, звязаныя з Беларуссю і беларусамі, у тым ліку тымі, хто аддаў сваё жыццё за свабоду Украіны.
Ціханоўская і дэлегацыя беларускіх дэмсіл усклалі кветкі:
- беларускім героям і ўдзельнікам Рэвалюцыі Годнасці,
- герою Нябеснай сотні Міхаілу Жызнеўскаму,
- журналісту Паўлу Шарамету,
- класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу.
“Майдан — гэта месца, дзе беларусы і ўкраінцы разам змагаліся за права самім вызначаць сваю будучыню. Тут луналі і беларускія бел-чырвона-белыя сцягі, і многія беларусы стаялі побач з украінцамі ў самыя драматычныя моманты Рэвалюцыі Годнасці.
Для нас вельмі важна, што ў самым сэрцы Кіева ёсць гэтае месца памяці пра беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся не за чужую краіну, а за нашую агульную свабоду і еўрапейскую будучыню», — адзначыла Ціханоўская.






🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!