Ціханоўская пра Мелказёрава: Беларусь страціла вялікага сына

Святлана Ціханоўская ў пачатку прэс-канферэнцыі з беларускімі палітвязнямі, вызваленымі ў снежні, ушанавала памяць журналіста Мікіты Мелказёрава, які памёр на выходных.

«Я хацела б ушанаваць памяць Мікіты Мелказёрава. Учора Беларусь страціла вялікага сына — таленавітага журналіста, чалавека, які рупліва працаваў дзеля Беларусі і пастаянна падымаў тэму палітвязняў.

Гэта вялікая страта для ўсяго беларускага народа. Нам усім будзе вельмі цябе не хапаць, Мікіта.

Мікіта вельмі перажываў за нашых палітзняволеных, і я вельмі рада, што ён змог пабачыць, што яшчэ адна група людзей выйшла на волю», — сказала яна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!