Фото: t.me/dnipropetrovskaODA
Святлана Ціханоўская заклікала ўзмацніць санкцыі супраць Расіі і даць Украіне неабходныя сродкі супрацьпаветранай абароны. Пра гэта палітык заявіла, каментуючы расійскі ўдар па чыгуначнай станцыі ў Дняпры 29 кастрычніка.
«У выніку расійскага тэрору сёння на чыгуначным вакзале ў Дняпры загінулі прынамсі 13 мірных жыхароў. Маё сэрца з ахвярамі і іх сем’ямі. Пуцін і яго прыхільнікі павінны сутыкнуцца з наступствамі кожнай атакі. Узмацніць санкцыі і даць Украіне сродкі супрацьпаветранай абароны, неабходныя для абароны свайго народа», — напісала лідар беларускіх дэмсіл у X.
Нагадаем, 29 кастрычніка рэактыўны дрон атакаваў платформу, каля якой у той момант знаходзіўся цягнік Дняпро – Запарожжа. 13 чалавек загінулі, 14 пацярпелі, шасцёра знаходзяцца ў цяжкім стане.