Фото: "УНИАН"
29 кастрычніка расійскі дрон ударыў па грамадзянскай электрычцы ў Дняпры.
Вядома пра 13 загінулых. Як мінімум пяць чалавек атрымалі раненні, паведамляе кіраўнік Днепрапятроўскай АВА Аляксандр Ганжа.
Як заяўляе «Укрзалізниця», Расія ўдарыла рэактыўным дронам па платформе, дзе ў гэты час стаяў цягнік Дняпро – Запарожжа.