Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на выбарах у Венгрыі
Рэдакцыя Reform.news · 13 красавіка 2026, 07:48
https://reform.news/be/cihano-skaja-pavinshavala-madzjara-z-peramogaj-na-vybarah-u-vengryi/Святлана Ціханоўская у сетцы Х адрасавала Петэру Мадзьяру віншаванне з перамогай на выбарах у Венгрыі.
“Віншую Петэра Мадзьяра з перамогай на выбарах у Венгрыі. Я з нецярпеннем чакаю сумеснай працы па ўмацаванні свабоднай, мірнай і адзінай Еўропы, заснаванай на дэмакратыі, вяршэнстве права і волі народа”, – напісала яна.
Нагадаем, у нядзелю ў Венгрыі прайшлі парламенцкія выбары. Па іх выніках партыя Петэра Мадзьяра атрымала ўпэўненую перамогу над партыяй прэм’ер-міністра Віктара Орбана, якая знаходзілася ва ўладзе 16 гадоў. TISZA Мад’яра атрымлівае 138 з 199 месцаў у венгерскім парламенце, што дазваляе ёй праводзіць канстытуцыйныя змены.
