Ціханоўская павіншавала Літву з Днём аднаўлення незалежнасці

Святлана Ціханоўская павіншавала Літву з Днём аднаўлення незалежнасці.

“Шчырыя віншаванні нашым сябрам у Літве з 36-й гадавінай аднаўлення незалежнасці. Ваша смеласць у абароне свабоды працягвае натхняць беларускі народ. Дзякуй за падтрымку нашай барацьбы за свабодную і дэмакратычную будучыню. Ačiū, Lietuva!”напісала яна ў Х.

Дзень аднаўлення незалежнасці адзначаецца ў Літве 11 сакавіка. У гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны савет прыняў Акт аб аднаўленні незалежнасці Літвы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!