Фото: t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская пагаварыла па відэасувязі з Марыяй Калеснікавай і Віктарам Бабарыкам, паведамляе Офіс лідаркі дэмсілаў. Падрабязнасці размовы не прыводзяцца.
Напярэдадні паведамлялася, што Калеснікава і Бабарыка знаходзяцца ў Варшаве і сустракаюцца з сябрамі і калегамі.
Нагадаем, 13 снежня былі вызвалены 123 палітвязні. З іх 114 чалавек вывезлі ва Украіну. Пазаўчора яны выехалі з Украіны і ноччу прыбылі ў Варшаву. Большая частка экс-палітвязняў засталася ў Польшчы, астатнія паехалі ў Літву.
Экс-банкіра і прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня 2020 года і 6 ліпеня 2021 года асудзілі на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Бабарыка трымалі ў інфармацыйным вакууме. Для яго былі забаронены спатканні з сваякамі і наведванне адвакатаў, лісты яму не перадавалі.
У студзені 2022 года Марыю Калеснікаву прысудзілі да 11 гадоў калоніі, абвінаваціўшы ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фармавання. У лістападзе 2022 года яна перанесла аперацыю ў бальніцы. З лютага 2023 года Марыя ўтрымлівалася ў рэжыме інкамунікада. У лістападзе 2024 года ёй дазволілі сустрэцца з бацькам.