Ціханоўская можа наведаць Кіеў у канцы лютага або ў сакавіку

Святлана Ціханоўская можа наведаць Кіеў па запрашэнні прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў канцы лютага або ў сакавіку. Падобныя тэрміны абмяркоўваюцца з украінскім бокам, паведаміла яна ў інтэрв’ю «РБК-Украіна».

«Зараз мы абмяркоўваем гэта з украінскім бокам, спадзяюся, што гэта будзе ў лютым або ў сакавіку. Магчыма, у канцы лютага — пачатку сакавіка», — сказала яна.

Яна выказала надзею, што вынікам візіту стане «пачатак стратэгічных кансультацый паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Украіны, бо сітуацыя ў рэгіёне будзе змяняцца».

«Я перакананая, што ў інтарэсах Украіны, каб Беларусь была свабоднай, дэмакратычнай дзяржавай без Лукашэнкі і Пуціна», — дадала яна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!