Светлана Тихановская и Феридун Синирлиоглу. Фото: Офис Тихановской
Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром АБСЕ Ферыдунам Сінірліоглу на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне 13 лістапада. У пачатку лістапада Сінірліоглу быў у Беларусі на Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.
Ціханоўская і Сінірліоглу абмеркавалі яго нядаўні візіт у Мінск і кантакты з рэжымам Лукашэнкі.
Лідар беларускіх дэмсіл заклікала генсека АБСЕ пры кантактах з Мінскам уздымаць пытанні аб вызваленні палітвязняў, поўным спыненні рэпрэсій і спыненні вайны Расіі супраць Украіны, паведамляе Офіс Ціханоўскай.
«Важна, каб кожны кантакт з рэжымам спрыяў дасягненню канкрэтных вынікаў — вызваленню людзей, спыненню пераследу і крокам да міру», — заявіла Ціханоўская.