Ціханоўская: Беларусь з’яўляецца часткай вырашэння праблемы еўрапейскай бяспекі

Святлана Ціханоўская заявіла, што Беларусь занадта доўга ўспрымалася міжнароднай супольнасцю як краіна, якая перажывае крызіс у галіне правоў чалавека, але не як пагроза еўрапейскай бяспецы. Паводле яе слоў, гэта было памылкай. Лідарка дэмсіл падкрэсліла, што пакінутыя самі сабе дыктатуры становяцца яшчэ больш небяспечнымі.

«Беларусь — не „шэрая зона“. Яна знаходзіцца ў самым сэрцы Еўропы і мяжуе з Украінай, Польшчай, Літвой і Латвіяй. Тое, што адбываецца ў Беларусі, уплывае на бяспеку ўсяго рэгіёна. У 2022 годзе дыктатар дазволіў Расіі выкарыстоўваць нашу тэрыторыю для нападу на Украіну. Цяпер тэрыторыя Беларусі выкарыстоўваецца для пагроз у адрас Еўропы», — напісала палітык у X.

«Дыктатуры не застаюцца ў замарожаным стане. Калі іх пакінуць у спакоі, яны становяцца яшчэ больш небяспечнымі. Свабодная Беларусь ніколі не стане пагрозай для нашых суседзяў. Суверэнная Беларусь стане гарантыяй бяспекі для ўсяго рэгіёна. Беларусь нельга разглядаць як нешта другараднае. Яна з’яўляецца часткай вырашэння праблемы еўрапейскай бяспекі», — дадала яна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!