Скриншот видео
YouTube-канал “Часики тикают”, на якім выходзіць аднайменная перадача, прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Адпаведнае рашэнне прынята МУС Беларусі 27 красавіка.
У пераліку МУС у сувязі з фарміраваннем узгадваюцца вядучыя перадачы: Арцём Шрайбман, Яўгенія Сугак, Рыгор Астапеня, Леў Львоўскі. Таксама ў пералік унесены акаўнты “Часики тикают” у сацыяльных сетках і падкаст-сэрвісах (YouTube, YouTube Music, TikTok, Apple Podcasts, Spotify, Podcast Addict, Listen Notes), “лагатып у выглядзе ламанай лініі чорнага колеру на жоўтым фоне”.
Нагадаем, у Беларусі ўлады выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.