Ольга Чемоданова. Скриншот видео
У Зімбабвэ для «ўмацавання двухбаковых сувязяў» прыбыла беларуская дэлегацыя. Яе ўзначальвае старшыня партыі «Белая Русь» Вольга Чамаданава.
Відэа сустрэчы дэлегацыі ў аэрапорце апублікавала прэс-служба кіроўнай партыі ZANU-PF (Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт).
9 кастрычніка ў Харарэ праходзіць пазачарговая сесія палітбюро ZANU-PF. Верагодна, Чамаданава з дэлегацыяй прыляцелі менавіта на мерапрыемства.
«Гэта быў доўгі шлях, але ён таго каштаваў. Наперадзе шмат сустрэч. Мы гатовыя сустракацца з нашымі калегамі, дзяліцца сваімі ўражаннямі. І самае галоўнае — атрымаць вялікае задавальненне ад вашай краіны і яшчэ раз умацаваць сяброўства паміж нашымі краінамі», — заявіла Чамаданава.