Буйную партыю цыгарэт і лекаў затрымалі на польскай мяжы
Рэдакцыя Reform.news · 26 чэрвеня 2026, 17:28
https://reform.news/be/bujnuju-partyju-cygarjet-i-leka-zatrymali-na-polskaj-mjazhy/Польскія мытнікі спынілі ўвоз у Польшчу буйной партыі беларускіх цыгарэт і лекаў.
Незаконны груз выявілі ў кардонных скрынках падчас агляду грузавога аўтамабіля ў пункце пропуску «Баброўнікі» на беларуска-польскай мяжы. Аўтамабіль перавозіў з Расіі ў ЕС паштовыя адпраўленні.
Мытнікі канфіскавалі амаль 20 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт і амаль 60 упаковак медыцынскіх прэпаратаў, у тым ліку для лячэння бясплоддзя, сардэчна-сасудзістых захворванняў і бессані. Агульны кошт кантрабанды перавышае 415 тысяч злотых (111 тысяч долараў).
Узбуджаная крымінальная справа. Кіроўцу грузавіка, 61-гадовага беларуса, дапыталі, паведамляе Упраўленне падатковай адміністрацыі ў Беластоку.


