Фото: СК
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце траўмавання рабочага на будоўлі ў Полацку. Здарэнне адбылося 12 кастрычніка.
У гэты дзень будаўнічая брыгада крыла дах. 59-гадовы рабочы, залазячы на трэці ярус будаўнічых рыштаванняў, наступіў на незамацаваны драўляны насціл. Канструкцыя не вытрымала яго вагі, і мужчына ўпаў на зямлю. Ён быў шпіталізаваны ў рэанімацыю з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Следчыя агледзелі месца здарэння, канфіскавалі дакументацыю. Устаноўлена, што мужчына ўпаў з вышыні каля 6 метраў. Пры гэтым страховачныя тросы для працы на вышыні на аб’екце адсутнічалі.