Брухан абраны прадстаўніком КР у Кантактную групу Савета Еўропы

Прадстаўніком Каардынацыйнай рады ў Кантактную групу Савета Еўропы абраны Арцём Брухан.

Па выніках галасавання Брухан набраў 45 галасоў, Аліса Рыжычэнка — 16, паведамляе прэс-служба КР.

Слуханні кандыдатаў прайшлі 24 лістапада. Падчас абмеркавання дэлегаты надалі асаблівую ўвагу збалансаванасці прадстаўнічых функцый, падтрымцы беларускіх валанцёраў і ветэранаў, узгадненню ініцыятыў з планам дзейнасці Савета Еўропы.