Брэсцкая мытня канфіскавала ў пасажыркі з Францыі больш за 72 тысячы долараў

Брэсцкая мытня ўзбудзіла крымінальную справу супраць пасажыркі аўтамабіля Peugeot, якая прыбыла з Францыі і спрабавала незаконна ўвезці ў Беларусь больш за 72 тысячы долараў у эквіваленце.

Жанчына паведаміла мытнаму інспектару, што вязе толькі асабістыя рэчы і каля 1500 долараў. Рэальная сума была ўстаноўлена пры наступным аглядзе рэчаў.

Узбуджаная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 228 КК. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Наяўныя грошы канфіскаваныя да рашэння суда, паведамілі ў Мытным камітэце Беларусі.

Фота: t.me/customs_bel
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!