Больш за 50 чалавек уключылі ў «спіс экстрэмістаў» у Беларусі

МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», яшчэ 52 чалавекі.

Сярод іх – 62-гадовы грамадзянін Украіны Юрый Малькевіч з Жодзіна. Мінскі абласны суд прызнаў яго вінаватым у «агентурнай дзейнасці». Указана, што ён адбывае пакаранне.

Цяпер у «экстрэмісцкім» спісе 6887 прозвішчаў.

Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!