Больш за 160 метэазондаў з цыгарэтамі. Грамадзяніна Беларусі падазраюць у кіраўніцтве групай паветраных кантрабандыстаў

Памежная ахова і Падаткова-мытная служба Польшчы ліквідавалі групу паветраных кантрабандыстаў. Аперацыю правялі супрацоўнікі Надбужанскага аддзела Памежнай аховы і люблінскія падаткавікі.

Паводле інфармацыі памежнікаў, група пераправіла з Беларусі ў Польшчу 160 метэазондаў з цыгарэтамі.

Група дзейнічала з мая 2025 года па красавік 2026 года ў Люблінскім, Падляскім і Мазавецкім ваяводствах.

З доказамі злачынства затрыманы 34-гадовы грамадзянін Беларусі. Ён спрабаваў схавацца і быў затрыманы пасля пагоні пад Бяла-Падляскай.

Мужчыну абвінавацілі ў кіраўніцтве арганізаванай злачыннай групай. Ён арыштаваны судом на тры месяцы. Таксама яму прад’яўлена абвінавачанне ў кантрабандзе не менш за 240 тыс. пачак цыгарэт з Беларусі агульным коштам каля 4,5 млн злотых (больш за 1 млн еўра). Абвінавачанні датычацца таксама парушэння санкцый і правілаў паветранага руху.

Падазраваны часткова прызнаўся ў здзяйсненні злачынства.

Расследаванне працягваецца. Магчымыя далейшыя арышты.

Фото: KAS
Фото: KAS
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!