Савет міністраў пастановай №757 ад 23 снежня ўстанавіў квоты на вытворчасць алкагольнай і іншай спіртазмяшчальнай прадукцыі ў 2026 годзе. Дакумент сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У параўнанні з 2025 годам павялічана квота на вытворчасць гарэлкі, зніжаны квоты на выпуск пладовых і фруктовых вінаў, а таксама ў дакуменце з’явіліся новыя віды напояў.
У наступным годзе плануецца вырабіць:
- спірту-сырцу з харчовай сыравіны — 1,1 млн дал (столькі ж, колькі першапачаткова было ўстаноўлена на 2025 год),
- спірту рэктыфікаванага з харчовай сыравіны — 8,445 млн дал (без зменаў),
- гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў — 10,354 млн дал (+69 тыс. дал),
- фруктовай гарэлкі — 10,5 тыс. дал (+3 тыс. дал),
- мядовай гарэлкі — 3 тыс. дал (раней квоты не было),
- вінаграднай гарэлкі — 2,5 тыс. дал (-3 тыс. дал),
- фруктова-ягадных натуральных вінаў — 4,252 млн дал (-465,3 тыс. дал),
- мацаваных пладовых вінаў — 1,696 млн дал (-517,7 тыс. дал),
- савецкага шампанскага і іншых ігрыстых вінаў — 2,256 млн дал (+148 тыс. дал),
- вінаградных вінаў — 3,788 млн дал (-118 тыс. дал),
- каньяку — 1,152 млн дал (+210 тыс. дал),
- брэндзі — 245 тыс. дал (+32 тыс. дал),
- віскі — 490 тыс. дал (+80,5 тыс. дал),
- рому — 44,5 тыс. дал (-1 тыс. дал),
- тэкілы — 21 тыс. дал (+2,5 тыс. дал),
- кальвадасу — 12 тыс. дал (-1 тыс. дал),
- нехарчовага спірту — 1 млн дал (без зменаў),
- вінаграднага віннага кулера — 100 тыс. дал (-100 тыс. дал),
- моцных спіртных напояў — 1,366 млн дал (-181 тыс. дал),
- спіртных напояў з зерневай сыравіны — 255 тыс. дал (+12 тыс. дал),
- моцных фруктовых напояў — 8 тыс. дал (+4 тыс. дал),
- мядовых напояў — 2 тыс. дал (раней квоты не было),
- мядовых моцных напояў — 5 тыс. дал (раней квоты не было),
- кактэйльных напояў — 15 тыс. дал (+13 тыс. дал),
- каньячных напояў — 5 тыс. дал (+1 тыс. дал),
- вінных напояў — 85 тыс. дал (+33 тыс. дал),
- лікёрных напояў — 214 тыс. дал (раней квоты не было),
- віскавых напояў — 40 тыс. дал (раней квоты не было),
- фруктаў у фруктовым віне — 2 тыс. дал (без зменаў),
- лекавых антысептыкаў — 243 тыс. дал (+1 тыс. дал),
- ветэрынарных антысептыкаў — 5 тыс. дал (без зменаў),
- дэзінфікуючых сродкаў — 137 тыс. дал (-50 тыс. дал).
Квоты размеркаваны паміж абласцямі, Мінскам, канцэрнам «Белдзяржхарчпрам», «Белкаапсаюзам» і НАН Беларусі. Варта адзначыць, што на працягу года ўрад можа карэктаваць устаноўленыя квоты.
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!