Бюджэт пражытковага мінімуму павышаецца з 1 лютага на 1,2%
Рэдакцыя Reform.news · 23 студзеня 2026, 15:03
https://reform.news/be/bjudzhjet-prazhytkovaga-minimumu-pavyshaecca-z-1-ljutaga-na-1-2/Бюджэт пражытковага мінімуму павялічыцца ў Беларусі з 1 лютага ў сярэднім на 1,2%, або на 5,9 рубля. Яго памер складзе 496,96 рубля, паведамляе Мінпрацы. Дадзенае значэнне БПМ будзе дзейнічаць па 30 красавіка 2026 года.
БПМ складзе:
- для працаздольнага насельніцтва – 534,91 рубля (+9,94 рубля),
- для пенсіянераў – 360,75 рубля (+3,47 рубля),
- для дзяцей да 3 гадоў – 308,1 рубля (+2,24 рубля),
- для дзяцей ад 3 да 6 гадоў – 414,55 рубля (+0,16 рубля),
- для дзяцей ад 6 да 18 гадоў – 489,9 рубля (+10,31 рубля).
Адпаведна, з павышэннем БПМ вырастуць прывязаныя да яго сацыяльныя выплаты, напрыклад, дзіцячыя дапамогі, даплаты да пенсій.
