Бюджэт пражытачнага мінімуму павялічыцца ў Беларусі з 1 мая ў сярэднім на 2,5%. Яго памер складзе 509,62 рубля, што на 12,66 рубля больш за дзейны БПМ, паведамляе Мінпрацы. Новае значэнне БПМ будзе дзейнічаць па 31 ліпеня 2026 года.
БПМ складзе:
- для працаздольнага насельніцтва – 554,4 рубля (+19,49 рубля),
- для пенсіянераў – 366,59 рубля (+5,84 рубля),
- для дзяцей да 3 гадоў – 314,1 рубля (+6 рублёў),
- для дзяцей ад 3 да 6 гадоў – 422,66 рубля (+8,11 рубля),
- для дзяцей ад 6 да 18 гадоў – 497,59 рубля (+7,69 рубля).
Адпаведна, з павышэннем БПМ вырастуць прывязаныя да яго сацыяльныя выплаты, напрыклад, дзіцячыя дапамогі, даплаты да пенсій.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
