Изображение: Мингорисполком
Мінскі гарадскі савет зацвердзіў бюджэт беларускай сталіцы. Даходы бюджэту ў 2026 годзе складуць 13,2 млрд рублёў, а выдаткі — 13,7 млрд рублёў.
Як паведамляецца, на сацыяльную сферу будзе накіравана 6 млрд рублёў. Бюджэтны дакумент таксама прадугледжвае рост заробкаў тых, хто атрымлівае грошы з бюджэту, прапісаныя выдаткі на стварэнне камфортнага гарадскога асяроддзя.
У бюджэт сталіцы закладзеныя сродкі на развіццё інфраструктуры ў Смалявічах.