BELPOL распавёў пра кадравы “голад” на “Бабруйскаграмашы”

Ініцыятыва былых сілавікоў BELPOL атрымала інфармацыю пра запыт ААТ «Кіруючая кампанія холдынга „Бабруйскаграмаш“ у Міністэрства прамысловасці, звязаны з недахопам рабочых рук.

Як паведамілі ў BELPOL, бабруйскае прадпрыемства просіць аказаць садзейнічанне ў падборы персаналу па дагаворах аўтстафінгу, або фактычна арандаваць работнікаў у іншых прадпрыемстваў сістэмы Мінпрама. У звароце падкрэсліваецца, што перад прадпрыемствам стаіць «стратэгічная задача» па пастаўцы сельскагаспадарчай тэхнікі ў краіны «далёкай дугі». “Бабруйскаграмашу” патрабуецца 35 работнікаў, у тым ліку слесары, маляры, машыністы крана.

Раней BELPOL паведаміў пра аналагічны запыт, накіраваны Мінскім аўтазаводам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!