Фото: Johannes Daleng, unsplash.com
20 студзеня радыяцыйная абстаноўка ў зоне ўплыву ЧАЭС у Беларусі застаецца стабільнай. Перавышэнняў над шматгадовымі ўсталяванымі значэннямі не зафіксавана, паведамляе Белгідрамет.
Узровень магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Брагіне складае 0,34 мкЗв/г, у Васілевічах — 0,11 мкЗв/г, у Жыткавічах — 0,10 мкЗв/г, у Мазыры — 0,10 мкЗв/г.
Нагадаем, МАГАТЭ паведаміла сёння, што Чарнобыльская АЭС цалкам страціла знешняе электразабеспячэнне. Таксама ў выніку ваенных дзеянняў пацярпелі некалькі ўкраінскіх электрападстанцый, важных для ядзернай бяспекі.