Reform.news

БелАЗ стварыў новы аэрадромны цягач

Рэдакцыя Reform.news · 11 сакавіка 2026, 10:48

https://reform.news/be/belaz-stvary-novy-ajeradromny-cjagach/

БелАЗ завяршыў заводскія выпрабаванні новага аэрадромнага цягача. Новая мадэль БелАЗ 54011 прызначана для абслугоўвання авіялайнераў масай ад 50 да 150 тон. Такія параметры маюць Airbus A320, A220 і Boeing 737, паведамілі ў прэс-службе завода.

Цягач абсталяваны рухавіком класа Еўра-3 магутнасцю 156 к.с., мае максімальную хуткасць 30 км/г без самалёта і 12 км/г пры буксіроўцы. Ён можа выконваць паварот у чатырох рэжымах: сярэднімі коламі, заднімі, сінхронна ўсімі коламі і «крабавы».

Фота: БелАЗ
Фота: БелАЗ
Рэклама

Пакінуць адказ