Фото: Red Wings
“Белавія” пашырае супрацоўніцтва з расійскай кампаніяй Red Wings у рамках код-шэрынгавага пагаднення.
Як адзначылі ў кампаніі, цяпер пасажыры могуць набыць білеты на прамыя рэйсы з Мінска ў Самару, Чэлябінск, Перм і назад. Гэтымі рэйсамі аперуе Red Wings.
Акрамя таго, пагадненне адкрывае і новыя магчымасці для палётаў з Мінска з перасадкай у Екацярынбургу. Можна трапіць у Алматы, Барнаул, Самару, Томск, Уфу, Сургут і Арэнбург.
“Сегмент білета Мінск-Екацярынбург выконваецца Belavia, а далей – Red Wings”, – патлумачылі ў кампаніі.