Reform.news

Беларуску аштрафавалі за спробу выехаць з краіны па замежным пашпарце

Рэдакцыя Reform.news · 31 ліпеня 2026, 19:57

https://reform.news/be/belarusku-ashtrafavali-za-sprobu-vyehac-z-krainy-pa-zamezhnym-pashparce/

Грамадзянка Беларусі пры выездзе з краіны прад’явіла памежнікам замежны пашпарт. У выніку яе не выпусцілі і аштрафавалі, паведамляе ДПК.

Дзяўчына выязджала з Беларусі ў Літву праз пункт пропуску «Каменны Лог». Пры перасячэнні мяжы яна паказала замежны пашпарт, але, згодна з беларускім заканадаўствам, пры перасячэнні беларускай мяжы грамадзяне абавязаныя выкарыстоўваць нацыянальныя дакументы. Дзяўчыну не выпусцілі з Беларусі і аштрафавалі.

Яшчэ адна беларуска, якая пражывае ў Канадзе, у той жа дзень уязджала ў Беларусь з Літвы і прад’явіла пашпарт, пратэрмінаваны на два гады. Дакумент канфіскавалі, а дзяўчына атрымала штраф.

Таксама ў «Каменным Логу» жыхар Латвіі прад’явіў памежнікам падробленую страхоўку на аўтамабіль. У дачыненні да замежніка пачата праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.

Рэклама

Пакінуць адказ