Reform.news

Беларускія вайскоўцы трэніраваліся наводзіць пераправу праз Нёман

Рэдакцыя Reform.news · 17 верасня 2026, 11:25

https://reform.news/be/belaruskija-vajsko-cy-trjeniravalisja-navodzic-perapravu-praz-njoman/

У Беларусі працягваецца вучэнне з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання. У рамках манеўраў была адпрацавана наводка пераправы праз Нёман, паведамляе Мінабароны.

“Паводле задумы вучэння, дыверсійна-разведвальная група ўмоўнага праціўніка замацавалася на супрацьлеглым беразе, замініравала прыбярэжную паласу і спрабавала сарваць прасоўванне войскаў. Разлік БПЛА брыгады правёў разведку, выявіў іх пазіцыі і загароды. Пасля высадкі дэсанта на катэры завязаўся стралковы бой, у выніку якога праціўнік быў нейтралізаваны”, — расказалі задуму эпізоду ў прэс-службе ваеннага ведамства.

Вайскоўцы 557-й інжынернай брыгады ў выніку справіліся з заданнем. Сапёры ачысцілі бераг ад мін, вадалазы праверылі дно, а пантонныя падраздзяленні абсталявалі паромную пераправу і забяспечылі перакідку тэхнікі і асабовага складу.

Адзначаецца, што на гэтым участку шырыня Нёмана складае 115 метраў, хуткасць цячэння — да 0,7 м/с, глыбіня — да трох метраў. Наведзеная пераправа дазваляе перапраўляць грузы масай да 100 тон.

Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Рэклама

Пакінуць адказ